Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2016, 09:00

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта знакавае мерапрыемства адыгрывае прыкметную ролю ў фарміраванні іміджу нашай краіны як тэрыторыі мастацтва і культуры. Яго важным прызначэнне з'яўляецца папулярызацыя лепшых дасягненняў класічнай музыкі, знаёмства шырокай публікі з творчасцю выдатных выканаўцаў сусветнага ўзроўню і выступленнямі маладых талентаў", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што форум падорыць мноства ўражанняў знатакам высокага мастацтва, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі