Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2018, 09:15

Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам III з'езда "Белай Русі"

19 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам III з'езда рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З усіх рэгіёнаў краіны ваш прадстаўнічы форум сабраў шчырых патрыётаў, людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, якіх аб'ядноўвае імкненне быць карыснымі грамадству і дзяржаве, - адзначыў Прэзідэнт. - Створаная па народнай ініцыятыве, "Белая Русь" стала па-сапраўднаму масавым рухам, адным са стаўпоў грамадзянскай супольнасці, ядром здаровых і канструктыўных сіл нашай краіны. Ваша цеснае ўзаемадзеянне з органамі ўлады і работа з рознымі слаямі насельніцтва дапамагаюць забяспечваць паспяховае правядзенне сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым аўтарытэт, роля гэтага аб'яднання няўхільна будуць узрастаць. Кіраўнік дзяржавы пажадаў дэлегатам і ўдзельнікам З'езда плённай працы і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі