Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2018, 15:34

Лукашэнка: нагрузка ў школах не павінна быць роўная студэнцкай

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка супраць таго, каб нагрузка ў школах была роўная студэнцкай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні творчай моладзі ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на праблеме празмернай нагрузкі школьнікаў. "Не трэба перагружаць дзяцей, не трэба іх рабіць у школе студэнтамі", - сказаў ён. На думку кіраўніка дзяржавы, у школах трэба выкладаць тое, што застанецца ў галаве пасля ўступлення ў дарослае самастойнае жыццё.

Вучні старшых класаў праводзяць у школе па 6-7 гадзін, некалькі гадзін ідзе на падрыхтоўку дамашняга задання. На спорт і хобі ў сучасных дзяцей часта не застаецца часу, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Праблемы ёсць і ў ВНУ, дзе цяпер скарачаюцца тэрміны падрыхтоўкі па шэрагу спецыяльнасцей. На думку Аляксандра Лукашэнкі, якасць вузаўскай адукацыі неабходна павышаць. "ВНУ павінна быць прыступкай да практычнай дзейнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі