Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 ліпеня 2018, 09:29

Лукашэнка: на малую радзіму прыязджаю з вялікім хваляваннем і пачуццём гонару

9 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сваю малую радзіму прыязджае з вялікім хваляваннем, пачуццём радасці і гонару. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 7 ліпеня на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"З вялікім хваляваннем, пачуццём радасці і гонару я прыязджаю на сваю малую радзіму. Для мяне гэты край заўсёды будзе асаблівым. Але такім жа важным і дарагім сэрцу, як любы іншы куток маёй Беларусі - дзіўнай, прыгожай, з добрым, працавітым, гасцінным і цярплівым народам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што Александрыя, якая сабрала на свята сяброў з розных краін, іграе самымі яркімі фарбамі.

"Менавіта ў гэты дзень, у гэтую ноч мы асабліва адчуваем сакральную сувязь з роднай зямлёй, продкамі і адзін з адным. Таму так хочацца вырвацца з гарадскога жыцця і стаць бліжэйшымі да прыроды - яе прыгажосці і жыватворнай сілы, напоўніцца добрай энергіяй сонца, дажджу, удыхнуць пахі траў і лесу, атрымаць асалоду ад прахалоды рэк і азёр", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, у гэтым і заключаецца сэнс традыцыі, якая перажыла многія стагоддзі, адзначаць Купалле - свята, якое нагадвае аб простых чалавечых радасцях, ацаніць якія можна толькі запаволіўшы свой прывычны рытм.

"І як бы ні склаўся наш лёс, куды б ні закінуў, нам жыццёва неабходна вяртацца да вытокаў. Туды, дзе пейзажы ажываюць сюжэтамі з дзяцінства і юнацтва, дзе глыбока пушчаны карані радавога дрэва. Няхай нават і ў думках, але мы павінны трымацца за гэты маленькі свет, адкуль пачаўся наш шлях у вялікае жыццё. Гэты свет і ёсць наша папараць-кветка. У ім і знаходзім мы сваю сілу, апору і шчасце. Ён наш абярэг", - перакананы беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі