Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка на флагманскім беларускім камбайне праінспектаваў ход жніва

Прэзідэнт 18.08.2017 | 13:11
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

18 жніўня, Шклоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў краіне, сучаснымі ўзорамі сельскагаспадарчай тэхнікі і асабіста на камбайне праінспектаваў ход жніва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прыбыў на пшанічнае поле ААТ "Александрыйскае" на квадрацыкле і адразу адзначыў, што сённяшнія месцы выбраны для наведвання не выпадкова. "Я сёння прыехаў на работу. Гэта поле Прэзідэнта. Некалі хтосьці з лёгкай рукі гэта сказаў. Гэта сапраўды маё поле, дзе я працаваў (з малых год. - Заўвага БЕЛТА)", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заслухаў даклады аб ходзе ўборачнай кампаніі ў краіне і асобных рэгіёнах, падрабязна абмеркаваў са спецыялістамі нюансы выкарыстання розных сартоў збожжавых айчыннай і замежнай селекцыі.

Асобнай тэмай стала забеспячэнне аграрыяў якаснай айчыннай збожжаўборачнай тэхнікай. У свой час менавіта па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася гісторыя развіцця айчыннага збожжаўборачнага камбайнабудавання. За два дзесяцігоддзі на прадпрыемстве "Гомсельмаш" створана і асвоена вытворчасць сямі базавых мадэлей збожжаўборачных камбайнаў і 38 мадыфікацый розных класаў.

Увазе Прэзідэнта на полі быў прадстаўлены камбайн КЗС-1624-1, які займае верхнюю ступень мадэльнага рада камбайнаў "Палессе". Кіраўніку дзяржавы далажылі аб тэхнічных асаблівасцях мадэлі і вопыце яе эксплуатацыі ў палявых умовах. Аляксандр Лукашэнка даручыў канструктарам ужо да наступнай уборачнай абнавіць мадэль, устараніўшы ўсе выяўленыя на практыцы недахопы, а таксама заняцца распрацоўкай і стварэннем яшчэ больш сучаснага камбайна, які будзе запатрабаваны ў будучым.

Затым кіраўнік дзяржавы прапанаваў выпрабаваць камбайн на хаду. Месца камбайнера заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства. Побач з ім размясціўся малодшы сын Прэзідэнта Мікалай. Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы каля кабіны і азнаёміўся з работай тэхнікі на хаду.

"Я хачу праверыць, які гэты камбайн у эксплуатацыі. Таму што ў прамыслоўцаў ёсць прывычка шчокі надзімаць, што ў нас добрыя камбайны, не горшыя (за замежныя аналагі. - Заўвага БЕЛТА). Праверым, як ён будзе на фоне іншых працаваць, каб людзі бачылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама падкрэсліў важную ролю тых, хто непасрэдна эксплуатуе тэхніку: калі падыходзіць да гэтага з веданнем справы, то і рэзультаты будуць вышэйшыя, а тэхніка больш захаваная. "Трэба даказаць, што на гэтым камбайне можна выдаваць рэзультаты не горшыя, чым на імпартным. Шмат што залежыць ад механізатара. Галоўнае - чалавек", - заявіў Прэзідэнт.

Ураджайнасць пшаніцы на гэтым полі ў бягучым годзе склала 91 ц/га. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у часы яго юнацтва на гэтым жа полі збіралі ўраджай не больш як 13-17 ц/га. Гэта з'яўляецца пацвярджэннем тэзіса аб тым, што пры выкарыстанні якаснага насення, захаванні культуры земляробства і ўсіх тэхналагічных працэсаў практычна на любой глебе можна атрымліваць высокія ўраджаі.-0-

Лукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпаў уборачнай кампанііЛукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпаў уборачнай кампаніі
Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на сітуацыі ў паўночных раёнах Беларусі - у Віцебскай вобласці, а таксама часткова Магілёўскай і Мінскай абласцях. Там месцамі пакуль убрана толькі палавіна ўраджаю збожжавых.
Лукашэнка расказаў аб прэзідэнцкім полі і падзяліўся ўспамінамі з дзяцінстваЛукашэнка расказаў аб прэзідэнцкім полі і падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на гэтым полі ён працаваў з малых год, і ў сувязі з гэтым у яго захаваліся два найбольш яркія ўспаміны.
Лукашэнка навучыў журналістаў жаць сярпомЛукашэнка навучыў журналістаў жаць сярпом
У своеасаблівай талацэ таксама прынялі актыўны ўдзел кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады і іншыя чыноўнікі, у тым ліку віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Бізнес без рэгістрацыі ІП У Беларусі ўказам пашыраны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.