Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2016, 09:12

Лукашэнка: мы не забараняем прыватнікам прыходзіць у сельскую гаспадарку

14 лістапада, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма забароны на прыход прыватнага капіталу ў сферу сельгасвытворчасці, але штучнай прыватызацыі ў гэтай сферы быць не павінна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 лістапада на нарадзе аб перспектывах развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так ці інакш, мы не забараняем прыватнікам прыходзіць у сельскую гаспадарку. Яны нямала сёння маюць зямель і нядрэнна некаторыя працуюць. Гэта трэба падтрымліваць. У гэтым, у прынцыпе, і перспектыва", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта не азначае масавай прыватызацыі ў сферы сельскай гаспадаркі. "Будзем зыходзіць з таго, наколькі гэта выгадна. Пойдзе тут - добра, але штучна рабіць нічога не будзем", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі