Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2018, 13:17

Лукашэнка: мы не станем навязваць свае цвёрдыя погляды, але заўсёды працягнем руку дапамогі маючым у гэтым патрэбу

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ не стане навязваць свае цвёрдыя погляды, але заўсёды працягне руку дапамогі маючым у гэтым патрэбу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ведаем цану свабоды і незалежнасці. Таму з такім хваляваннем ставімся да гісторыі, так старанна адстойваем прынцыпы справядлівасці, сумленнасці і роўнасці, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Праводзячы міралюбівую палітыку, паважаючы інтарэсы іншых народаў, мы не адмовімся ад нашых перакананняў. Не станем іх навязваць, але заўсёды працягнем руку дапамогі таму, хто ў ёй мае патрэбу. Гэта наша цвёрдая і паслядоўная пазіцыя".

Прэзідэнт канстатаваў, што час няўмольна ідзе наперад, заглушае боль і супакойвае памяць. "На жаль, чалавечае жыццё зноў абясцэньваецца. Свет раздзяляецца, разбураюцца векавыя ўстоі, сціраюцца духоўныя арыенціры", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Але беларускі народ, перажыўшы многія войны, беражліва захоўвае такія простыя і зразумелыя кожнаму чалавеку каштоўнасці: шчасце сустракаць мірнае світанне, удыхаць водар гарачага хлеба, адчуваць цяпло любімых рук, чуць звонкі смех дзяцей і марыць пра іх будучыню", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што кожны год, адзначаючы Дзень Перамогі, у Беларусі ўспамінаюць не толькі страшны час ваеннага ліхалецця, але і тое, якіх намаганняў каштавала аднавіць Беларусь пасля разрухі.

"Бачым, якой моцнай і незалежнай яна стала сёння. Разумеем, якое гэта шчасце - жыць і гадаваць дзяцей пад мірным небам. І дакладна ведаем, што кожны пражыты намі дзень - гэта бясцэнны дар усіх, хто набліжаў Вялікую Перамогу", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі