Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 снежня 2017, 17:02

Лукашэнка мае намер шыць сабе касцюмы з тканін "Камволя"

8 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з новымі тканінамі, выпуск якіх асвоены ў ААТ "Камволь" і паабяцаў, што цяпер прэзідэнцкія касцюмы будуць шыцца з тканін гэтага прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што мне цяпер паказалі, - дастойная тканіна. І я сам сабе падумаў, больш не буду шыць з нейкай чужой тканіны касцюмы, а буду купляць тут. І ўнутранае спажыванне ў нас будзе арыентавана на вас", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як гарантыю якасці выпускаемай прадукцыі Аляксандру Лукашэнку падарылі адрэзы тканіны для новага касцюма. "Сшыю. Абавязкова", - адзначыў Прэзідэнт.

Дарэчы, ужо ў час наведвання ААТ "Камволь" на некаторых з чыноўнікаў, якія суправаджалі кіраўніка дзяржавы, былі дзелавыя касцюмы з тканін гэтага прадпрыемства.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў працоўнага калектыву ААТ "Камволь", Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць строгага выканання тэхналагічнай дысцыпліны для забеспячэння высокай якасці прадукцыі.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ад стану спраў на вытворчасці, укладу кожнага на сваім рабочым месцы залежыць і ўзровень зарплат, сацыяльны пакет.

"Што мы планавалі тут, дзяржава сваю ролю адыграла. Таму жывіце і працуйце. Гэта ваша народнае прадпрыемства. Яно не належыць ніякаму прыватніку, і стварыла гэта прадпрыемства ваша дзяржава", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі