Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка мае намер праверыць добраўпарадкаванне ў двух-трох дзясятках гарадоў у 2018 годзе

Прэзідэнт 20.10.2017 | 15:41
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

20 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць у 2018 годзе два-тры дзясяткі населеных пунктаў, каб праверыць вынікі праведзеных работ па добраўпарадкаванні тэрыторый. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў 2018 годзе асаблівая ўвага будзе ўдзелена навядзенню парадку ў населеных пунктах. "Трэба намеціць два-тры дзясяткі такіх гарадоў, каб я мог асабіста паглядзець. І не толькі я, усе мы павінны пабываць там, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Абавязкова трэба добраўпарадкаваць гарады, вёскі. Там жа вы жывяце, вашы людзі і вашы дзеці".

Прэзідэнт растлумачыў свае патрабаванні да добраўпарадкавання і, у прыватнасці, высаджвання дрэў уздоўж дарог. Паводле яго слоў, гэта неабходна рабіць не столькі для навядзення прыгажосці, хоць і гэта вельмі важна, а для больш рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў. Напрыклад, адкосы і абочыны даводзіцца пастаянна даглядаць, каб утрымліваць іх у чысціні і парадку, што патрабуе вялікіх затрат. "Давайце пасадзім там дрэвы - праз пяць гадоў мы забудзем аб тым, што там трэба касіць, - прапанаваў кіраўнік дзяржавы. - І прыгожа, і грошы не трэба траціць. Я ўжо не гавару аб тым, што апоўзні, калі добрыя дажджы прайшлі, усё разбураецца..."

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добраўпарадкоўваць тэрыторыі неабходна і для таго, каб краіна мела свой твар. "Чысціня і парадак - пытанне нумар адзін. Я вас не буду больш пераконваць, я проста патрабую ад вас неадкладна пачаць гэту работу", - падкрэсліў ён.

На думку кіраўніка дзяржавы, таксама трэба пазбавіцца ад старых, яшчэ савецкіх норм, якія, напрыклад, вызначаюць адлегласць паміж саджанцамі пры пасадцы дрэў. "Губернатары і нават старшыні гарвыканкамаў, райвыканкамаў, самі ўстанавіце гэтыя нормы і прывядзіце па-гаспадарску ўсё ў парадак. Не спасылайцеся на нейкія там нормы, ніхто вас не прыцягне да адказнасці, калі вы памыліцеся. А вось калі вы не зробіце, будзеце адказваць", - папярэдзіў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.