Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2017, 12:54

Лукашэнка мае намер наведаць праблемныя гаспадаркі ў рэгіёнах Беларусі

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць праблемныя гаспадаркі ў розных рэгіёнах Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнні кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У маіх паездках (я ўжо хачу адкрыць гэты сакрэт) у Брэсце, потым на Магілёўшчыне, потым на Віцебшчыне першае пытанне ў раёне будзе "якія праблемныя гаспадаркі?". Паедзем, паглядзім на гэтыя праблемныя гаспадаркі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што адстаючым прадпрыемствам кіраўнікі мясцовых органаў улады павінны ўдзяляць асаблівую ўвагу. "Не забывайце, што проста бяздумна ездзіць па раёне, матацца па ўсіх гаспадарках не трэба. У вас тры-чатыры, можа, у некага пяць праблемных гаспадарак. Займіцеся імі, гэта ваш твар. Я гэта заўсёды буду памятаць і патрабаваць. Зразумела, і ўсе мае падначаленыя з гэтага будуць зыходзіць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Брэсцкую вобласць ён мае намер наведаць у бліжэйшы час. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена арганізацыі ўборачнай кампаніі ў рэгіёне. "Нават для Брэста гэта важнейшае пытанне, нягледзячы на тое, што вы палавіну ўраджаю ўжо ўбралі", - адзначыў ён.

Акрамя таго, у бягучым годзе Прэзідэнт плануе пабываць у Хоцімскім раёне. "У Хоцімску я пабываць у гэтым годзе павінен абавязкова, я абяцаў людзям", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі