Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2017, 13:23

Лукашэнка: людзі павінны самі шукаць работу, але дзяржаве неабходна дапамагчы ім у гэтым

24 сакавіка, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Людзі павінны самі шукаць работу, але дзяржаве неабходна дапамагчы ім. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канкрэтызаваў сваё даручэнне разабрацца да мая з працаўладкаваннем беспрацоўных грамадзян. "Калі я гаварыў, што да 1 мая трэба, каб усе працавалі, я меў на ўвазе, што вы павінны ім прапанаваць работу", - растлумачыў ён. Напрыклад, цяпер настаў час вясенніх палявых работ, значыць, можна сфарміраваць брыгады, якія працавалі б у сельгаспрадпрыемствах. Пры гэтым трэба стварыць усе неабходныя ўмовы для правільнай арганізацыі працы.

Разам з тым, падкрэсліў Прэзідэнт, неабходна прадоўжыць стварэнне новых рабочых месц на дзеючых і ўводзімых у строй прадпрыемствах, пры неабходнасці навучаць людзей новым спецыяльнасцям. "Чалавек не павінен паасобку шукаць гэту работу, хоць, вядома, гэта яго справа. Але існуючая сітуацыя, калі мы таксама недапрацоўвалі ў плане занятасці людзей, насцярожвае, і з гэтага трэба рабіць вывады. Таму я і сказаў, што да 1 мая ў асноўным трэба людзей задзейнічаць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы павінны дапамагчы людзям знайсці работу. Таму вось так трэба разумець: прапанаваць чалавеку працаваць, задзейнічаць яго ўсюды".

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў і патрабаванне не звальняць людзей без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады: "Нельга выкідваць людзей дзеля павелічэння заработнай платы. Куды гэты чалавек пойдзе? Трэба ж вызначыцца". Гэта значыць, калі на прадпрыемстве скарачаюць некалькі чалавек, кіраўнікі вытворчасці разам з органамі ўлады павінны вырашыць, куды іх працаўладкаваць.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся ўзроўнем заработнай платы ў Гродзенскай вобласці і яшчэ раз нагадаў аб сваім даручэнні выйсці на сярэдні ўзровень аплаты працы па краіне ў эквіваленце $500. "Калі Гродна не атрымае, што тады з Магілёва патрабаваць? Нам трэба людзям даць гэту зарплату, каб яна па краіне была сярэдняя. Гэта жалезабетонна трэба зрабіць", - заявіў ён.-0-

Лукашэнка даручыў прапрацаваць будаўніцтва ў Беларусі новай азотнай вытворчасці
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на азотныя ўгнаенні заўсёды ёсць попыт як унутры краіны, так і за яе межамі, таму ад будаўніцтва такога прапрыемства быў бы атрыманы вялікі эфект.
Лукашэнка: інфармацыйныя войны ў інтэрнэце сталі асноўным полем боюЛукашэнка: інфармацыйныя войны ў інтэрнэце сталі асноўным полем бою
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што інтэрнэт з'яўляецца вялікім дасягненнем, аднак ён часам выкарыстоўваецца для ажыццяўлення розных укідаў. "Мы ўжо сёння гаворым аб інфармацыйных войнах як адным са складнікаў гібрыдных войнаў", - адзначыў Прэзідэнт.
Лукашэнка: украінскага варыянта ў Беларусі не дапусцяцьЛукашэнка: украінскага варыянта ў Беларусі не дапусцяць
"Сітуацыя ўкраінская ў Беларусі не са мной. Не магу дапусціць, каб у Беларусі паўтарыўся ўкраінскі варыянт", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка: у бліжэйшы час у Курапатах створаць мемарыяльны комплекс
"Я даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі (не Брэсцкую крэпасць) мемарыял. Цяпер ідзе конкурс. Мы зробім гэты мемарыял, можа, нешта накшталт невялікай капліцы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе прадоўжаны - ЛукашэнкаТэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе прадоўжаны - Лукашэнка
"Калі будзе мала пяці дзён, мы ўвядзём большы тэрмін. Нам чаго баяцца? Мы адкрытая краіна, у нас адкрытая эканоміка, і людзі павінны прыязджаць сюды адкрыта - гэта нікому не шкодзіць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі