Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка лічыць важным падтрымліваць у школах дысцыпліну і дрэс-код

Прэзідэнт 24.08.2017 | 17:27

24 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным падтрымліваць у школах дысцыпліну і пэўны дзелавы дрэс-код. Аб гэтым ён заявіў сёння на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дысцыпліны ў школе не хапае. Трэба, Ігар Анатольевіч Шуневіч (міністр унутраных спраў. - Заўвага БЕЛТА), падумаць і ў сваёй частцы папрацаваць з некаторымі вучнямі. Недзе нам трэба і міліцыю падключыць, каб дырэктару школы, настаўніку, класнаму кіраўніку дапамагчы, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму што ў нас у школе вольніцы шмат: "Гэта я хачу... Маё дзіця будзе хадзіць у гэтым адзенні... А я пляваць хацела, што на Рэспубліканскім педсавеце скажуць".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не трэба ўсіх заганяць у рамкі, як некалі было. Наадварот, трэба даць людзям выбар. Але дрэс-код павінен быць. "Дрэс-код павінен абавязваць: якая прычоска, якое адзенне. Яно павінна быць недарагое", - лічыць беларускі лідар.

"Я таксама бацька. Я бачу: штаны, звычайныя чаравікі, шкарпэткі нашы, кашуля і камізэлька. Усё ў Беларусі пашыта", - дадаў Прэзідэнт, гаворачы пра выбар школьнага адзення для малодшага сына.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск