Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2017, 12:51

Лукашэнка лічыць недастатковай дынаміку развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковай цяперашнюю дынаміку развіцця ў краіне высокатэхналагічных вытворчасцей. Аб гэтым ён сказаў, выступаючы на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія гады доля высокатэхналагічных вытворчасцей вырасла зусім нязначна: з 2,5 працэнта ў 2010-м да амаль 3 працэнтаў у 2016 годзе, - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы. - А ўдзельная вага нізкатэхналагічных вытворчасцей па-ранейшаму складае больш за трэць рэальнага сектара эканомікі, павялічыўшыся з 30 працэнтаў у 2010-м да 35 працэнтаў у 2016 годзе".

Акрамя таго, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў 2016 годзе склала крыху больш за 16 працэнтаў, у бягучым годзе - 17 працэнтаў. "Рост ёсць, але невялікі. Хоць згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі гэты паказчык не павінен быць ніжэйшы за 20 працэнтаў", - заўважыў Прэзідэнт.

Пры гэтым доля сапраўды інавацыйнай, новай для сусветнага рынку беларускай прадукцыі нязначная - да 2 працэнтаў. Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, такая сітуацыя ў многім складваецца з-за невысокіх тэмпаў распрацоўкі і ўкаранення перадавых тэхналогій.

"Некаторыя айчынныя прадпрыемствы дэманструюць недастатковы інтарэс да інавацый, а навуковыя арганізацыі не праяўляюць належнай настойлівасці ў пашырэнні новаўвядзенняў. Па выніках пяцігодкі мы дадзім прынцыповую ацэнку гэтым тэндэнцыям", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі