Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Холдынг "Купалаўскае"
22 чэрвеня 2018 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка лічыць недапушчальным гібель на дарогах і пажарах такой вялікай колькасці людзей

Прэзідэнт 13.02.2018 | 14:11
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным гібель на дарогах і пажарах такой вялікай колькасці людзей. На гэта ён звярнуў увагу сёння ў час пасяджэння Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы дэталёва спыніўся на такой важнай тэме, як бяспека і абарона людзей. "Беларусь цяпер не ўзрушваюць буйныя аварыі, і даволі хутка пераадольваюцца наступствы непагоды", - заўважыў ён. Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: на пажарах гіне практычна ў тры разы менш людзей, чым дзесяць гадоў таму, дзяцей - менш у 15 разоў. Больш як удвая скарацілася колькасць загінулых на вытворчасці, а тых, хто знаходзіўся пры гэтым у нецвярозым стане, - у чатыры разы.

"Аднак і пяцьсот чалавек у год, якія загінулі на пажарах, - гэта недапушчальная для нас лічба. На дарогах тысяча чалавек загінула і на пажарах пяцьсот - усяго тысяча пяцьсот", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што з цяперашнім небывалым пашырэннем спектра магчымых тэхнічных рызык, кліматычнымі "сюрпрызамі" ўзрастаюць і патрабаванні да папярэджання надзвычайных сітуацый. У міністра па надзвычайных сітуацыях кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія ёсць праблемы ў ведамстве і якія канкрэтныя прапановы па іх вырашэнні.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Холдынг "Купалаўскае" Холдынг створаны на падставе ўказа №232 ад 29 чэрвеня 2017 года "Аб стварэнні гаспадарчага таварыства".