Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 16:47

Лукашэнка: лібералізаваць эканоміку трэба настолькі, каб не страціць кіруемасць

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лібералізаваць эканоміку трэба настолькі, каб не страціць кіруемасць. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні парламентарыяў шостага склікання па выніках Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу лібералізаваць настолькі, каб не страціць кіруемасць. Апошнім часам задумваюся, можа, я адстаў ад жыцця, можа, залішне перастрахоўваюся. Дык вы мне падкажыце, - адзначыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да парламентарыяў. - Дакументы гэтыя (пакет дакументаў аб спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу. - Заўвага БЕЛТА) не падпісаны, не прыняты. Але калі вы падтрымліваеце маю канцэпцыю, што мы не павінны страціць кіруемасць, лібералізуючы, то мы з вамі дамовімся".

Прэзідэнт Беларусі прызнаўся, што да такіх пытанняў ставіцца вельмі сур'ёзна і ў выніку жыццёвага вопыту прывык вырашаць іх акуратна. Таму будуць рабіцца крокі па лібералізацыі, у той жа час важна не страціць кіруемасць у дзяржаве, заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі