Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2016, 09:03

Лукашэнка: культура павінна заставацца важным фактарам разумення і павагі паміж народамі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIII Міжнароднага фестывалю "Масква сустракае сяброў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Стала добрай традыцыяй на розных пляцоўках Масквы і Маскоўскай вобласці знаёміць шырокую публіку з майстэрствам таленавітых юных музыкантаў з розных краін, - гаворыцца ў прывітанні. - Сёння вельмі важна, каб культура, у тым ліку музычная, захавала сваё прызванне - заставацца адным з важных фактараў узаемаразумення і ўзаемапавагі паміж народамі".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што гэты фестываль адкрые новыя імёны і падорыць выключна пазітыўныя эмоцыі ад знаёмства з музычнай творчасцю маладых талентаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам форуму незабыўных уражанняў ад судакранання з вечным мастацтвам, сапраўдных творчых адкрыццяў, прызнання ўдзячнай публікі і асалоды ад далучэння да лепшых узораў музычнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі