14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны - члены Еўразійскага эканамічнага саюза павінны сур'ёзна задумацца аб сваёй харчовай бяспецы і прыняць шэраг рашэнняў у такім напрамку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы павінны сур'ёзна задумацца аб харчовай бяспецы нашых краін, абароне ад знешніх цэнавых шокаў, выкліканых ажыятажным попытам на тую ці іншую сельскагаспадарчую прадукцыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы прапанаваў для далейшага развіцця аграпрамысловага комплексу ўкараніць на ўзроўні саюза сістэму сярэднетэрміновага і доўгатэрміновага планавання АПК з улікам развіцця сусветнага аграрнага рынку.-0-