Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 16:37

Лукашэнка: кожны пяты беларус сістэматычна займаецца фізкультурай і спортам

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны пяты беларус сістэматычна займаецца фізкультурай і спортам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава ўдзяляе пільную ўвагу развіццю спорту. У Беларусі будуюцца сучасныя аб'екты: стадыёны, лядовыя арэны, плавальныя басейны, гульнявыя і трэнажорныя залы, спартыўныя дваровыя пляцоўкі. "Усё гэта для нашых грамадзян, для дзяцей - будучага нашай краіны. Кожны ўкладзены сюды рубель дае істотны эфект практычна ва ўсіх сацыяльных сферах. Здаровы, спартыўны чалавек і хварэе менш, і працуе лепш. Вельмі рады, што ў Беларусі ўсё больш людзей разумеюць гэта і актыўна ўключаюцца ў заняткі фізкультурай і спортам. Паглядзіце, з якім захапленнем пажылыя людзі гуляюць па парках, займаючыся скандынаўскай хадзьбой, плаваюць у басейнах. Сёння фізкультурай і спортам сістэматычна займаецца кожны пяты беларус. Гэта больш, чым раней. Але выключна мала ў параўнанні з развітымі краінамі, дзе такімі заняткамі ахоплена ад 40 працэнтаў да 70 працэнтаў насельніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі