Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: кошт квадратнага метра жылля не павінен быць вышэйшым за сярэднямесячны заработак

Прэзідэнт 21.04.2017 | 14:36

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт квадратнага метра жылля не павінен быць вышэйшым за сярэднямесячны заработак. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння будаўніцтва аднаго квадратнага метра ў сярэднім па краіне абыходзіцца ў $500, крыху вышэй. Але гэта вышэй, чым сярэдняя зарплата. І дзяржава абавязана рэагаваць. Таму даручаю ўраду забяспечыць рэалізацыю прынцыпу: цана аднаго квадрата не павінна быць вышэйшай за сярэднямесячны заработак", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што аўтарам гэтай ідэі з'яўляецца прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. "Гэта вы прапаноўвалі такую сістэму, калі я вас назначыў кіраўніком групы па будаўніцтве, калі вы зрабілі вельмі прымальны для народа вывад, і я яго падтрымаў: "квадратны метр - сярэдняя зарплата", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы ж сёння пакутуем, што Чорны (міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны. - Заўвага БЕЛТА) разам з віцэ-прэм'ерам Калініным загубілі або губяць будаўнічую сферу. У Гарлыку пабудавалі, яшчэ недзе будуць будаваць. Не заменім мы гэтымі аб'ектамі тыя аб'екты, якія трэба будаваць у Беларусі. І калі сёння жыллё будзе таннейшым, людзі будуць укладваць грошы ў будаўніцтва, нягледзячы на складанасці, а гэта вялікі кусок работы для нашага будаўнічага комплексу. Над гэтым трэба думаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэпазіты на сямейны капітал Стаўка па дэпазіце "Сямейны капітал" на 2017 год складае 1,7 працэнта гадавых. Выкарыстаць грошы можна толькі пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў, за выключэннем трат на медыцынскія паслугі.