Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2017, 09:02

Лукашэнка: кінафестываль "Лістапад" служыць высокім маральным і эстэтычным ідэалам

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дэвіз сёлетняга фестывалю - "Ісціна. Любоў і прыгажосць" - вельмі добра адлюстроўвае яго ганаровую місію: служыць высокім маральным і эстэтычным ідэалам, зберагаць і прымнажаць лепшыя дасягненні нацыянальнага і сусветнага кінематографа", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчая гісторыя мінскага форуму - гэта сотні запамінальных кінапрэм'ер, мноства сустрэч з прызнанымі майстрамі экрана, адкрыццё яркіх маладых талентаў, шырокая панарама ўнікальных і цікавых праектаў.

"Упэўнены, што "Лістапад" стане значнай падзеяй гэтага года і будзе садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі