Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2018, 10:50

Лукашэнка: канструктыўнае двухбаковае партнёрства Беларусі і Кубы мае значныя перспектывы

26 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Рауля Кастра Руса і народ гэтай краіны з Днём нацыянальнага паўстання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Куба прадаўжае свой няпросты, але дастойны і незалежны шлях, абапіраючыся на ідэі Фідэля і высокія прынцыпы Кубінскай рэвалюцыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Паміж нашымі краінамі склаліся адносіны, заснаваныя на ўзаемным даверы і падтрымцы, а канструктыўнае двухбаковае партнёрства мае значныя перспектывы".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумесная работа па актывізацыі беларуска-кубінскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва цалкам адпавядае стратэгічным інтарэсам абедзвюх дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі