Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2019, 17:32

Лукашэнка: каб знайсці шчасце ўнутры ЕАЭС, трэба быць абавязковым і знімаць бар'еры

1 кастрычніка, Ерэван /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза павінны перш за ўсё думаць, як знайсці шчасце ўнутры аб'яднання, а потым развіваць гандаль з трэцімі дзяржавамі. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў тэлеканалу "Расія 1" у кулуарах пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт Казахстана гаварыў аб тым, што ўнутраны гандаль у нас скараціўся, наш знешні гандаль з іншымі краінамі скарачаецца. Я думаю, перш чым гаварыць аб гандлі, дапусцім, ЕАЭС у цэлым, трэба падумаць аб тым, як шчасце знайсці ўнутры нашага саюза, як зрабіць так, каб найбольшую выгаду атрымаць ад гандлю ўнутры. А для гэтага трэба знімаць бар'еры, трэба быць абавязковымі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак тут, канстатаваў Прэзідэнт, ёсць праблемы. У ЕАЭС, паводле яго слоў, зафіксавана некалькі дзясяткаў бар'ераў і работа па іх устараненні праводзіцца вельмі марудна.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на гэтым саміце ў Ерэване ён пазітыўна настроены наконт дзяржаўных пытанняў. "Я бачу вялікі інтарэс да нашага саюза. Яны (трэція краіны. - Заўвага БЕЛТА) важныя з пункту гледжання таго, што падштурхоўваюць нас, каб мы былі больш дасканалымі, сімпатычнымі і прывабнымі для іншага свету", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што Еўразійскі эканамічны саюз знаходзіцца паміж гіганцкімі арганізацыямі і краінамі: з аднаго боку Еўрапейскі саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі, з іншага - Кітай і Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён. "Гэта група краін, якая вельмі развіваецца, таму нам грэх не скарыстацца гэтым", - лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з як мага большай колькасцю дзяржаў, аднак пры гэтым трэба ўмець абараняць уласныя інтарэсы і таваравытворцу.

У снежні ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца чарговы саміт ЕАЭС, дзе плануецца прыняць рашэнне па складзе Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая з лютага 2020 года ўжо будзе працаваць пад старшынствам Беларусі. "Старшыня, зразумела, будзе беларускі. А па размеркаванні партфеляў сярод міністраў мы вызначымся. Мы абмеркавалі ўсе варыянты, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Расія ў сувязі з прапановамі Беларусі ўзяла невялікую паўзу. Але ў нас час ёсць. Больш таго, мы прынялі рашэнне, каб гэтыя пытанні потым не абмяркоўваць па дзесяць разоў, выпрацаваць нейкі адзіны рэгламент і пакінуць гэта пытанне прэм'ер-міністрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі