2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка прыняў удзел у цырымоніі закрыцця турніру па хакеі "Алімпійскія надзеі". Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў усіх удзельнікаў і адзначыў важнасць такіх спаборніцтваў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў гульню спартсменаў з Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. "У Брэсце і Магілёве хакей пачынаўся на маіх вачах. Вы дастойна змагаліся з грандамі нашага дзіцячага хакея - дзвюма мінскімі камандамі", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў з завяршэннем турніру, падзякаваў трэнерам за падрыхтоўку ігракоў і параіў тым, хто прайграў, не засмучацца. "Паражэнні загартоўваюць характар", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў і бацькам за падрыхтоўку дзяцей. "Без вас іх не было б тут. Ведаю, колькі працы і цярпення аднімае падрыхтоўка хакеіста. Паверце, гэта ўсё акупіцца ў сто разоў. Хлопцы вырастуць сапраўднымі патрыётамі нашай краіны", - упэўнены Прэзідэнт.
Ён таксама пажадаў усім удзельнікам турніру шчасця, поспехаў і новых перамог.
У Мінску 1 красавіка завяршыўся турнір па хакеі "Алімпійскія надзеі", перамогу ў якім атрымалі мінскія "Грыфоны". Другое месца заняла каманда "Алімп" з Брэсцкай вобласці, трэцяе - мінскі "Мядзведзь". На чацвёртай пазіцыі размясцілася лядовая дружына "Міраж" з Магілёўскай вобласці.-0-
Фота Максіма Гучака і Андрэя Стасевіча.