Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2018, 15:56

Лукашэнка: я заўзяты балельшчык беларускіх паралімпійцаў

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб развіцці зімовых відаў спорту заявіў, што з'яўляецца заўзятым балельшчыкам беларускіх паралімпійцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы проста малайцы. Вы ўсім ім уцерлі нос. Лічыце, што я ваш заўзяты балельшчык", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускія паралімпійцы з усяе сілы стараліся перамагчы на праведзеных у Паўднёвай Карэі спаборніцтвах. "Яны парвалі зубамі. У дрэнных умовах надвор'я", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што некаторыя беларускія лыжнікі ў такіх абставінах нават не змаглі б падняцца ў гару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі