Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 14:53

Лукашэнка: ІТ-сфера не павінна адрывацца ад надзённых патрэбнасцей эканомікі

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбраны курс на пабудову ІТ-краіны ў Беларусі застаецца нязменным, галоўнае не збаўляць набраныя тэмпы росту і не адрывацца ад надзённых патрэбнасцей эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Парк высокіх тэхналогій характарызуе сучасную Беларусь для ўсяго свету. "Галоўнае не збаўляць набраныя тэмпы росту і не адрывацца ад надзённых патрэбнасцей эканомікі. Магчымасці, здольнасці і распрацоўкі рэзідэнтаў парка павінны працаваць у Беларусі і на Беларусь", - падкрэсліў ён.

"Парк - гэта адзін з праектаў нашай будучыні. Выпрацаваны курс на пабудову ІТ-краіны нязменны", - дадаў беларускі лідар.

Дзяржава зацікаўлена ў актыўным развіцці ПВТ, у тым, каб прыязджалі лепшыя спецыялісты, самыя разумныя і таленавітыя людзі ў гэтай сферы - з Украіны, Расіі, Індыі, краін Еўропы і Амерыкі. "Мы іх вітаем, для іх ствараем ідэальныя ўмовы і будзем гэта рабіць пастаянна. Перакананы, што ім будзе камфортна не толькі працаваць, але і жыць у нашай краіне", - сказаў Прэзідэнт.

Разам з тым ён упэўнены, што штучны інтэлект ніколі не заменіць чалавека. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўвалася на нядаўняй сустрэчы ў ПВТ. "Так, у нечым машыны, робаты будуць усё далей аддаляць чалавека ад вытворчасці, іншых праблем, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Але якой бы ІТ-краінай ні былі, усё роўна рэальны сектар застанецца ў аснове. Чалавек і чалавечая праца заўсёды будуць запатрабаваны".

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што заўсёды будуць паважаць таго, хто ў любой сферы працуе добрасумленна. "Умовы для развіцця дзелавой ініцыятывы і працоўнай актыўнасці створаны. Але, як кажуць у народзе, Гасподзь дае корм птушкам, але не кідае гэты корм у гняздо. Паспяховыя тыя, хто прыкладае ўласныя намаганні, спачатку - у вучобе, затым - у пошуку работы, прафесійнай рэалізацыі ў любым пункце нашай краіны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі