22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Расію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Праграмай візіту запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія пройдуць у Сочы. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць шырокі спектр пытанняў у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях і на міжнародных пляцоўках, сусветны парадак дня.
Як паведамлялася, магчымасць сустрэчы ў Сочы лідараў дзвюх краін абмяркоўвалася 23 ліпеня ў час тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тады кіраўнікі дзяржаў дамовіліся прадоўжыць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння.-0-