Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 жніўня 2017, 13:02

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне актуальныя пытанні двухбаковых адносін

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час тэлефоннай размовы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка расійскай дзяржавы.

"У час размовы лідары дзвюх краін абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, міжнароднага парадку дня і графік маючых адбыцца кантактаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Уладзімір Пуцін з цёплынёй павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння, пажадаўшы яму моцнага здароўя і далейшых поспехаў. У прэс-службе дадалі, што раней Прэзідэнт Расіі накіраваў віншавальную тэлеграму беларускаму лідару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі