15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 19 чэрвеня перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў у час сустрэчы ў вузкім складзе абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.
Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымуць удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Парадак дня ўключае каля 10 пытанняў.
Вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы разгледзіць вынікі беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, заслухае справаздачу Савета Міністраў аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2016 год, абмяркуе праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018-2019 гады. Размова пойдзе таксама аб выкананні прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця інтэграцыйнага аб'яднання.
Па выніках пасяджэння чакаецца падпісанне шэрага дакументаў.-0-