Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2017, 09:00

Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і міратворчы працэс ва Украіне

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вечарам 23 сакавіка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі розныя пытанні, якія стаяць на парадку дня беларуска-ўкраінскіх адносін. У прыватнасці, размова ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнні кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

Разгледжана тэматыка ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, а таксама міратворчы працэс ва Украіне і садзейнічанне, якое аказваецца беларускім бокам для больш хуткага вырашэння канфлікту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі