Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2017, 11:10

Лукашэнка і Амар аль-Башыр праводзяць афіцыйныя перагаворы ў Хартуме

17 студзеня, Хартум /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам праходзяць у Хартуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля завяршэння перагавораў у вузкім складзе бакі правядуць перагаворы ў пашыраным.

На перагаворах лідараў дзвюх краін плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва.

Кіраўнік беларускай дзяржавы і члены афіцыйнай дэлегацыі прыбылі ў Хартум напярэдадні.

Чакаецца заключэнне дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах. У прыватнасці, анансавалася падпісанне дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Суданам.

Адначасова з афіцыйнымі перагаворамі (у прэзідэнцкім палацы) у Хартуме таксама праходзіць беларуска-суданскі дзелавы форум.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі