Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2017, 16:03

Лукашэнка: гуманітарыі павінны знаходзіць адэкватныя адказы на новыя выклікі сучаснасці

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Гуманітарыі павінны дапамагаць дзяржаве знаходзіць адэкватныя адказы на новыя выклікі сучаснасці. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важнейшым прадуктам гуманітарных ведаў з'яўляюцца сацыяльныя тэхналогіі. Сёння ствараюцца рэцэпты кіравання свядомасцю людзей. Гэтыя тэхналогіі дзейнічаюць і звонку краіны ў асноўным праз СМІ, інтэрнэт, і не заўсёды на карысць Беларусі. Трэба навучыцца процідзейнічаць негатыўным тэндэнцыям у гэтай сферы. Трэба распрацоўваць уласныя сацыяльныя тэхналогіі, выкарыстоўваючы іх для кансалідацыі грамадства, выхавання патрыятызму, стымулявання творчай ініцыятывы людзей на ўсіх узроўнях. Адна з актуальных задач, якія стаяць перад гуманітарыямі, - навучыцца прадбачыць актуальныя праблемы і працэсы развіцця грамадства, дапамагаць дзяржаве знаходзіць адэкватныя адказы на новыя выклікі сучаснасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння СМІ, інтэрнэт напоўнены меркаваннямі розных псеўдааналітыкаў, якія спрабуюць разбурыць стабільнасць і спакой у грамадстве. "Ідзе глабальная сусветная вайна. Але яна ідзе новымі метадамі перш за ўсё ў сродках масавай інфармацыі. Вы сведкі гэтага. І гэта вайна, якая вядзецца праз СМІ, практычна дэзарыентуе грамадства. І мы таксама па многіх напрамках дэзарыентаваны. Мы няправільна, неадэкватна ацэньваем тое, што адбываецца ў самых гарачых кропках планеты, па самых гарачых напрамках. Таму што СМІ асабліва моцныя дзяржавы выкарыстоўваюць для дэзарыентацыі", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі не забаронены ніякія сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку электронныя. "Яны прастрэльваюць нашу краіну наскрозь. Не буду прыводзіць прыклады, каб потым гэта не стала галоўнай падзеяй нашага з'езда, як гэта ўмеюць, зноў жа, і зробяць сродкі масавай інфармацыі", - сказаў Прэзідэнт.

На яго думку, неабходна, каб у адказ гучна і выразна гучаў голас аўтарытэтнага вучонага-дзяржаўніка. "Скажыце, колькі з тых тысяч нашых вучоных-дзяржаўнікаў ведае народ? Дзе яны, гэтыя вучоныя-патрыёты, якія павінны абараніць дзяржаву ў гэтай інфармацыйнай вайне? А ў нас жа ў асноўным дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Хто вас туды не пускае? Часам скардзяцца журналісты, што і вучонага, і буйнога работніка вытворчасці ў тэлевізар вельмі складана ўцягнуць. Гэта што, нармальны падыход? Гэта ваша работа сёння. Гэта вы павінны ісці на гэты фронт, каб не было фронту іншага", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных у зале.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі