Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2017, 10:47

Лукашэнка: Год навукі павінен стаць знакавым і па-сапраўднаму пераломным

26 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Год навукі павінен стаць знакавым і па-сапраўднаму пераломным. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Навуку часта параўноўваюць з акіянам - стыхіяй, якая ў многім нязведана, але адкрывае перад чалавекам тысячы магчымасцей. "І сапраўды, у бурлівым патоку пошуку і адкрыццяў пераможцам стане толькі той, хто, смела выходзячы за межы стандартнага, ідзе новымі сцежкамі і шляхамі. Толькі паставіўшы перад сабой высокую, магчыма, невыканальную мэту, можна наблізіцца да чагосьці сапраўды важнага", - перакананы Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што менавіта такія мэты ставяць перад сабой сапраўдныя вучоныя, у тым ліку і людзі, якія сабраліся ў гэтай зале.

Сёння ў вучоных сапраўды ўрачысты дзень і незвычайная падзея - уручэнне дыплома доктара або атэстата прафесара. Паводле слоў Прэзідэнта, цырымонія мае асаблівую значнасць для Беларусі. "Яна фактычна адкрывае аб'яўлены ў краіне Год навукі. Год, які павінен стаць для гэтай сферы знакавым і па-сапраўднаму пераломным. Размова ідзе не аб нейкіх маштабных мерапрыемствах або новых адкрыццях. Усё гэта, вядома, істотна. Але што больш важна - у гэты год мы павінны надаць галіне новае гучанне, якасна абнавіць яе структуру", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалогіі - ЛукашэнкаНавука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалогіі - Лукашэнка
Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што ў гэтай зале знаходзяцца людзі, распрацоўкі якіх ужо ўкаранёны і паказваюць высокія вынікі ў важных і запатрабаваных сферах жыцця нашага грамадства.

На здымку: урачу-псіхіятру-нарколагу, загадчыцы 27-га псіхіятрычнага аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя Марыне Скугарэўскай прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук

Лукашэнка патрабуе большай эфектыўнасці мадэлі кіравання навукай у краіне
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сённяшняя сустрэча - прэлюдыя да вялікай размовы, якая адбудзецца ў Нацыянальнай акадэміі навук. "Мы павінны вельмі сур'ёзна прааналізаваць сітуацыю ў навуцы, пагаварыць пра яе сучаснае і будучае", - заявіў Прэзідэнт.
Лукашэнка: паляпшэнне якасці жыцця людзей немагчыма без інавацый ва ўсіх галінах эканомікі
"Менавіта з перадавымі распрацоўкамі непасрэдна звязаны рост нашага дабрабыту і інтэлектуальнае развіццё нацыі", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

На здымку: загадчыку кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Аляксандру Вабішчэвічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "Гісторыя"

Лукашэнка: дзяржава вельмі разлічвае на вучоных
"У нас ёсць тэхналогіі, і яны сёння запатрабаваны. Але заўтра спатрэбяцца іншыя, новыя тэхналогіі. Без навукі ні ў сябе, ні на знешніх рынках мы нічога зрабіць не можам. Менавіта таму такія высокія патрабаванні выстаўляюцца да вучоных", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Лукашэнка: цяжкія задачы ў эканоміцы можна вырашыць, толькі аб'яднаўшыся
"Пераадолець усё гэта мы можам, толькі аб'яднаўшыся. І, дзякуй богу, галоўны напрамак нашай барацьбы за незалежнасць праходзіць праз эканоміку - не ў ваеннай сферы, не ў палітычнай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі