Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 16:08

Лукашэнка: глыбокі аналіз работы канкрэтных галін будзе прадоўжаны

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Глыбокі аналіз работы канкрэтных галін плануецца праводзіць і ў далейшым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Глыбокі аналіз работы канкрэтных галін мы плануем праводзіць і ў далейшым. Гэта дзейсны спосаб павышэння іх эфектыўнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што на працягу года праведзены важныя мерапрыемствы, дзе разгледжаны актуальныя пытанні развіцця краіны, абазначаны асноўныя напрамкі работы. "Скажу адкрыта, я рыхтаваўся да гэтага паслання, рыхтаваўся цэлы мінулы год, праводзячы нарады, а да гэтага прапрацоўку самых злабадзённых пытанняў, якія стаяць перад намі", - канстатаваў ён.

Напрыклад, на нарадзе па развіцці вёскі каторы раз ахапілі ўвесь спектр праблем галіны - ад прынцыпаў работы са стратнымі прадпрыемствамі да развіцця малых населеных пунктаў і прыцягнення моладзі да работы на зямлі. "Таму мной было прынята рашэнне аб'явіць гэты год Годам малой радзімы. І я папрасіў, хто толькі можа, паехаць на суботнік у свае родныя месцы і гэтым прадэманстраваць людзям, што мы хоць невялікую долю сваёй працы ўкладваем у малую радзіму", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

У ходзе рэспубліканскага семінара па жыллёва-камунальнай гаспадарцы было вызначана, што далейшае ўдасканаленне структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі павінна праводзіцца на аснове разумнай цэнтралізацыі і дастатковай свабоды дзеянняў на месцах. Паводле слоў беларускага лідара, на нарадзе быў паказаны прыклад Мінска як арыенцір, да чаго трэба імкнуцца на гэтым этапе ў сферы ЖКГ. У сувязі з чым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай на неабходнасць захаваць дасягнутае ў Мінску і пракантраляваць, каб губернатары зрабілі гэта на месцах, улічваючы спецыфіку.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб выніках пасяджэнняў Савета бяспекі, дзе пастаўлены задачы па ўмацаванні правапарадку і законнасці, забеспячэнні спакойнага жыцця людзей. Акрамя гэтага, прайшлі важныя сустрэчы і нарады з педагагічным актывам краіны, вучонымі. "Сумесна з прадпрымальнікамі вызначылі ўмовы вядзення бізнесу і развіцця прыватнай ініцыятывы. Адбылася адкрытая размова з творчай моладдзю, старшакласнікамі, журналісцкай супольнасцю. Дэталёва разабралі праблемы ў спорце", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі