Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 14:23

Лукашэнка: галоўная задача настаўніка - навучанне і выхаванне дзяцей, а не паператворчасць

24 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Галоўная задача настаўніка - вучыць і выхоўваць дзяцей, а не займацца паператворчасцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ці вырашаны ўсе пытанні, якія перашкаджалі педагогу ўкладваць душу ў сваіх выхаванцаў? Раней было шмат нараканняў на высокую загружанасць настаўнікаў неўласцівымі функцыямі. У мінулым годзе міністэрства запэўніла: прыняты вычарпальны пералік школьнай дакументацыі, пытанне залішняй нагрузкі знята. Аднак мне дакладваюць, што нашы выкладчыкі па-ранейшаму скардзяцца на гэту праблему. Хачу падкрэсліць, што галоўная задача настаўніка - вучыць і выхоўваць дзяцей, а не займацца паператворчасцю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт папярэдзіў міністра адукацыі, губернатараў, старшынь рай- і гарвыканкамаў: у школы павінны паступаць дакументы, якія датычацца толькі адукацыі і выхавання. "Давайце канчаткова паставім кропку ў гэтым пытанні. Я намякаю на тое, што той хлам, які раней ішоў у школы, розныя адпіскі, гэта нікому не трэба. Справа нават не ў залішняй нагрузцы для настаўніка. Справа ва ўніжэнні самога настаўніка, якому даводзіцца рабіць непатрэбныя рэчы. Калі б гэта патрэбна было, іншае пытанне. Але чалавеку рабіць непатрэбную работу - гэта ўніжэнне, гэта жудасная нагрузка, гэта тое, чаго мы дапусціць ні ў якім разе не можам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі