Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 студзеня 2018, 09:00

Лукашэнка: галоўная падзея 2017 года - пераадоленне негатыўных тэндэнцый у эканоміцы

8 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Галоўнай падзеяй 2017 года ў Беларусі стала пераадоленне негатыўных тэндэнцый у эканоміцы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Свята-Духава кафедральнага сабора, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пражылі вельмі складаны год. Я не буду ўдавацца ў падрабязнасці, ужо шмат гаварыў і ў канцы года, і ў сваім навагоднім звароце. Але галоўная ўсеагульная падзея гэтага года - што нам, як мы і марылі год таму (я ў тым ліку, стоячы тут, гаварыў пра гэта), удалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў нашай эканоміцы, і гэта неадкладна паўплывала на ўсё наша грамадства", - заявіў беларускі лідар.

"Жыццё ў нас не цудоўнае, я гэта разумею, яно цярпімае. У гэтым годзе мы павінны зрабіць крок наперад, падняцца на ступеньку вышэй, каб гэта жыццё было не проста цярпімым, а нармальным. Асаблівасць цяперашняга моманту ў тым, што ў нас усё для гэтага ёсць. І мы абавязкова павінны разам з вамі зрабіць гэты крок, на гэту ступеньку падняцца. І тады ў нас праз год будзе пра што гаварыць, і ў нас зусім іншы будзе настрой", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што пастараецца зрабіць усё для таго, каб на беларускай зямлі людзі жылі добра і каб госці краіны адчувалі, што беларусы - моцныя людзі, якія жывуць нядрэнна і гатовы любога госця з удзячнасцю прымаць.

"Мы жывём надзеямі на будучае, і я ўпэўнены, што гэтыя надзеі ў наступным годзе здзейсняцца", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Фота Мікалая Пятрова

Лукашэнка запаліў калядную свечку ў Свята-Духавым кафедральным саборы МінскаЛукашэнка запаліў калядную свечку ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска
Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У храме таксама прысутнічалі прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы нядзельнай школы, прыхаджане.
Лукашэнка: у справе захавання міру ў Беларусі вялікі ўклад царквыЛукашэнка: у справе захавання міру ў Беларусі вялікі ўклад царквы
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная каштоўнасць - гэта мір і спакой, якія не бяруцца ніадкуль, а грошы заўсёды можна знайсці і зарабіць.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі