Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2016, 17:31

Лукашэнка: дзяржава падтрымае выступаючых за суверэнітэт Беларусі прэтэндэнтаў у парламент, незалежна ад палітпоглядаў

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэтэндэнты на месцы ў беларускім парламенце павінны прытрымлівацца прынцыпаў незалежнасці дзяржавы і забеспячэння дабрабыту насельніцтва. Аб гэтым 24 мая заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па арганізацыі работы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт даручыў выпрацаваць шэраг крытэрыяў, пры адпаведнасці якім дзяржава будзе падтрымліваць кандыдатаў, незалежна ад іх палітычных пераваг. "Трэба на такіх кандыдатаў рабіць стаўку. Калі ім будзе патрэбна падтрымка - значыць, трэба іх падтрымаць. Няважна, якім палітычным плыням яны будуць належаць. Галоўнае, каб гэта былі сумленныя і прыстойныя людзі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Чакаецца, што будзе выпрацавана каля дзясятка прынцыпаў. "Ніхто не стане аспрэчваць, што адным з крытэрыяў будучага кандыдата ў парламент павінна быць пытанне незалежнасці нашай дзяржавы", - растлумачыў Прэзідэнт. Яшчэ адным з крытэрыяў стане імкненне павышаць дабрабыт людзей без правядзення незразумелых радыкальных шокавых рэформ на шкоду насельніцтву, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб парламенцкая кампанія ў краіне прайшла арганізавана і спакойна.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў свой пункт гледжання наконт асвятлення выбарчай кампаніі: "Сакрэтаў ніякіх ні ад каго быць не павінна". На яго думку, неабходна, каб у СМІ гучала больш інфармацыі аб тым, што зроблена ў Беларусі ў плане выканання міжнародных рэкамендацый, укаранення прынятых у свеце дэмакратычных стандартаў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "заканадаўства Беларусі адпавядае міжнародным прынцыпам, улічвае існуючыя ў краіне правілы, традыцыі правядзення выбараў". "Мы ўспрымаем гэта як належнае і, адпаведна, памоўчваем часам. Аднак сціпласці тут быць не павінна. Аб гэтым трэба гаварыць", - упэўнены Прэзідэнт.

Згодна з заканадаўствам, дата выбараў павінна быць аб'яўлена не пазней за 10 чэрвеня, і адпаведныя рашэнні будуць прыняты ў тэрмін, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі