Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 ліпеня 2017, 14:19

Лукашэнка: дысцыпліна застаецца пытаннем нумар адзін

27 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дысцыпліна застаецца пытаннем нумар адзін. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму выканання Дырэктывы нумар 1. "Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку", - заўважыў ён.

Прэзідэнт, параўноўваючы сітуацыю ў Беларусі з сітуацыяй у іншых краінах, падкрэсліў важнасць таго, што ў нас "людзі жывуць у спакойнай, бяспечнай абстаноўцы, дзе на запыты людзей адказвае ўлада".

"У аснове гэтага - дысцыпліна, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - Я не скажу, што мы дасягнулі вяршыні ў гэтым плане, таму дысцыпліна - пытанне нумар адзін. Асабліва гэта залежыць ад сілавога блока, ад паводзін ваеннаслужачых, людзей у пагонах". Ён звярнуў увагу, што яны павінны кантраляваць абстаноўку, у тым ліку на вуліцах. "Ім да ўсяго павінна быць справа - да руху транспарту, перамяшчэння людзей, аказання дапамогі, калі ў гэтым узнікае неабходнасць. Мы павінны дэманстраваць перад людзьмі, што мы недарма ядзім хлеб. Бо мы ж на іх грошы існуем".

На нарадзе размова ішла і аб арганізацыі сумеснага патрулявання ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МУС у мэтах падтрымання парадку на вуліцах населеных пунктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі