Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2017, 12:48

Лукашэнка: дружалюбныя адносіны Беларусі і В'етнама выходзяць на якасна новы ўзровень

27 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дружалюбныя адносіны Беларусі і В'етнама выходзяць на якасна новы ўзровень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дружалюбныя адносіны беларускага і в'етнамскага народаў, якія зарадзіліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза, ніколі не перапыняліся і ў выніку ўсебаковага і паступальнага развіцця выходзяць на якасна новы ўзровень. Мы не забылі крылаты выраз той эпохі аб адносінах з В'етнамам "вялікая адлегласць, але блізкія нашы сэрцы". Ён і сёння як мага лепш характарызуе беларуска-в'етнамскае ўзаемадзеянне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Беларусь з цікавасцю назірае за сацыяльна-эканамічнымі поспехамі В'етнама. "Мы рады вашым дасягненням, асабліва за апошнія дзесяцігоддзі", - сказаў Прэзідэнт.

"На фоне эканамічнага росту бачым далейшае павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, удасканаленне інфраструктуры, умацаванне вытворчага і інвестыцыйнага патэнцыялу вашай дзяржавы. Усё гэта стварае перадумовы для рэалізацыі сумесных знешнепалітычных і знешнеэканамічных ініцыятыў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў узаемную зацікаўленасць у актывізацыі гандлёвых адносін па розных таварных групах, развіцці вытворчай кааперацыі, удзеле ў рэалізацыі інфраструктурных праектаў. "Паспяховы вопыт і добрыя перспектывы ў нас у ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Мы з вамі падрабязна абмеркавалі гэту тэму толькі што на перагаворах", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Сумесная работа дзелавых асацыяцый і аб'яднанняў дзвюх краін, нацыянальных гандлёва-прамысловых палат павінна стаць ключавым звяном у працэсе выбудоўвання і фарміравання ўстойлівых бізнес-сувязей. "У гэтым плане правядзенне бізнес-форуму і арганізацыя нацыянальнай выстаўкі В'етнама ў Беларусі могуць стаць важнымі элементамі наладжвання новых дзелавых кантактаў, нацэленых на доўгатэрміновую сумесную работу", - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што ў ходзе візіту Чан Дай Куанга будзе дадзены старт супрацоўніцтву Брэсцкай вобласці Беларусі з в'етнамскай правінцыяй Лаакай. "Вопыт нашай работы з іншымі дзяржавамі паказвае, што міжрэгіянальныя сувязі з'яўляюцца дзейсным інструментам развіцця як гуманітарных і культурных адносін, так і ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы", - заўважыў беларускі лідар.

Яшчэ больш зблізіць народы Беларусі і В'етнама, упэўнены Прэзідэнт, можа супрацоўніцтва ў такіх галінах, як адукацыя, навука, спорт і культура.-0-

Беларусь і В'етнам маюць добрую аснову для ўмацавання і пашырэння супрацоўніцтва - Чан Дай КуангБеларусь і В
"Я гатовы з вамі абмяркоўваць усе меры для паглыблення супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць развіццю гандлёва-эканамічных сувязей", - сказаў Чан Дай Куанг.

Лукашэнка: Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі ў В'етнам калійных угнаенняў, тэхнікі і прадуктаў харчаванняЛукашэнка: Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі ў В
"Беларусь гатова не толькі нарошчваць пастаўкі на в'етнамскі рынак калійных угнаенняў, грузавой, аўтобуснай і кар'ернай тэхнікі, трактароў, іншай прамысловай і харчовай прадукцыі, але і павялічваць закупкі в'етнамскіх тавараў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: сумесную вытворчасць грузавой тэхнікі МАЗ плануецца стварыць у В'етнаме да канца годаЛукашэнка: сумесную вытворчасць грузавой тэхнікі МАЗ плануецца стварыць у В
Гаворачы пра беларускую прысутнасць на рынку В'етнама, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым напрамку ўжо зроблены першыя крокі, якія заслугоўваюць увагі.

Станцыі метро "Мінская" і "Беларуская" могуць з'явіцца ў гарадах В'етнамаСтанцыі метро "Мінская" і "Беларуская" могуць з
"Да ўдзелу ў інфраструктурных праектах па будаўніцтве метро, тунэляў, распрацоўцы нафтавых і горных нетраў В'етнама могуць быць прыцягнуты беларускія спецыялісты з розных нашых кампаній", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

В'етнам высока ацэньвае дружалюбныя адносіны з Беларуссю - Чан Дай КуангВ
"Сёння я вельмі рады адзначыць, што адносіны паміж нашымі краінамі бесперапынна развіваюцца ва ўсіх галінах. В'етнам высока ацэньвае, умацоўвае і развівае традыцыйна дружалюбныя адносіны і шматбаковае супрацоўніцтва з Беларусс", - сказаў Чан Дай Куанг.

В'етнам разлічвае на далейшую падтрымку з боку Беларусі на міжнароднай арэнеВ
Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку, аказаную В'етнаму пры яго выбранні ў склад шэрага міжнародных структур.

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і В'етнама - сумесная заява лідараў дзвюх краінАб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і В
У сумеснай заяве адлюстраваны падобныя пазіцыі бакоў па пытаннях міжнародных і двухбаковых адносін. Пацвярджаецца курс на паслядоўнае развіццё і ўмацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей паміж Беларуссю і В'етнамам.

Лукашэнка: мэтай Беларусі і В'етнама на бліжэйшыя год-два стане тавараабарот $0,5 млрдЛукашэнка: мэтай Беларусі і Вnnaa8

,5 млрд' title='Лукашэнка: мэтай Беларусі і В'етнама на бліжэйшыя год-два стане тавараабарот

nnaa8

,5 млрд'/>
"Эфектыўная рэалізацыя пераваг зоны свабоднага гандлю паміж В'етнамам і Беларуссю як краінай - удзельніцай Еўразійскага эканамічнага саюза стварае дадатковыя магчымасці для дынамічнага нарошчвання тавараабароту", - заявіў Прэзідэнт.

Чан Дай Куанг заявіў аб намеры ўмацоўваць супрацоўніцтва з БеларуссюЧан Дай Куанг заявіў аб намеры ўмацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю
"У В'етнама і Беларусі традыцыйна дружалюбныя адносіны, ёсць вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва ў многіх сферах. Я хачу заявіць аб жаданні і рашучасці кіраўніцтва і народа В'етнама ўмацоўваць эфектыўнае супрацоўніцтва з Беларуссю ў інтарэсах абодвух бакоў", - сказаў Чан Дай Куанг.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі