Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2019, 10:13

Лукашэнка: Домрачавай і Скардзіна трэба вяртацца ў біятлон

11 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна, улічваючы няўдалае выступленне ў бягучым сезоне беларускіх біятланістаў, трэба вяртацца ў спорт. Аб гэтым 9 лютага сказаў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час спартыўнага свята "Мінская лыжня - 2019", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб стварэнні ў Беларусі добрай вытворчасці лыж, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для спартсменаў высокага ўзроўню не пашкадуюць сродкаў і на лепшую сусветную экіпіроўку. "Мы ім купім і тысячу пар, і выберам лепшыя. Галоўнае, каб яны бегалі. І вінтоўкі ім дадзім, кулямёты і гранатамёт... Што трэба. Толькі каб яны займаліся і бегалі, і не ганьбілі краіну, як нашы біятланісты выступаюць у бягучым годзе. Гэта ганьба. Такой ганьбы яшчэ не было", - сказаў Прэзідэнт.

"Ну, я сказаў Дашы і Надзі - трэба вяртацца", - з доляй гумару дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі