Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2018, 17:57

Лукашэнка: добраўпарадкаванне - гэта паўсправы, галоўнае - заняць людзей

13 жніўня, Орша /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Вырашэнне пытанняў добраўпарадкавання ў населеных пунктах - гэта паўсправы, галоўнае - забяспечыць занятасць людзей, якія там пражываюць. На гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу 13 жніўня ў час рабочай паездкі ў Аршанскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт пацікавіўся ў губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва, як плануецца развіваць вытворчую сферу. "Тое, што мы вуліцы падрамантуем і па прынцыпе Копысі ажыццявім добраўпарадкаванне, - гэта паўсправы. Галоўнае - заняць людзей, каб людзі там працавалі і заставаліся ў гэтых цудоўных мясцінах", - падкрэсліў беларускі лідар.

Губернатар далажыў аб размеркаванні прадукцыйных сіл, структуры і развіцці галін Віцебскай вобласці. Адзначана, што за многія гады па аб'ектыўных і суб'ектыўных прычынах у рэгіёне знізілася колькасць насельніцтва, адпаведна зменшылася і колькасць занятых у эканоміцы. Таму асноўны акцэнт у развіцці будзе рабіцца на тыя раёны, якія маюць асноўную працоўную сілу, сярод іх і Аршанскі.

"Развіццё Аршанскага раёна сёння найбольш актуальнае пытанне не толькі для занятасці, але і напаўняльнасці бюджэту. Калі нам удасца, каб бюджэт Аршанскага раёна быў недатацыйным (а сума датацый дзесяці раёнаў складае суму датацый Аршанскага), то ў нас з'явяцца сродкі для развіцця іншых рэгіёнаў", - адзначыў кіраўнік вобласці.

У Віцебскай вобласці падрыхтавана спецыяльная праграма, якая прадугледжвае рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у кожным раёне на агульную суму каля Br6,5 млрд. Як запэўніў губернатар, гэта не проста планы, па шэрагу інвестпраектаў пачалася ўжо работа. "У вобласці каля 21 тыс. не занятых у эканоміцы людзей. Прыкладна палавіну - 10 тыс. - мы зможам працаўладкаваць пры рэалізацыі гэтых праектаў. Мы вызначылі для сябе цэнтры эканамічнага росту", - расказаў Мікалай Шарстнёў.

Паводле яго слоў, прадугледжваецца развіццё сферы турызму, стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, развіццё перапрацоўкі мясцовых відаў сыравіны, а таксама сфер лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі, будаўніцтва транспартна-лагістычных цэнтраў. Будуць стварацца дадатковыя прывабныя ўмовы, каб моладзь не імкнулася выехаць з малых населеных пунктаў і раённых цэнтраў.

Гаворачы аб пытаннях занятасці, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць бачыць рэальную сітуацыю, у тым ліку з беспрацоўем, а не арыентавацца толькі на лічбы афіцыйна зарэгістраванага. Прэзідэнт патрабуе ад мясцовых улад не замоўчваць праблемы, а вырашаць іх. "А калі палічыць, дзе вы трымаеце людзей, а ў поўную нагрузку яны не працуюць. Калі рэальнае беспрацоўе паглядзець...", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі