Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 16:59

Лукашэнка: для Беларусі і Расіі не час спрачацца, трэба дагаворвацца

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі і Расіі не час спрачацца, трэба дагаворвацца па ўсіх пытаннях. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні парламентарыяў шостага склікання па выніках Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не час сёння спрачацца, абвастрацца, трэба дагаворвацца, таму што ёсць куча праблем, якія перад намі і перад Расіяй стаяць. І мы гэтыя праблемы можам і павінны вырашаць толькі разам, пачынаючы ад абароны і заканчваючы пяццю мільярдамі (па раней выдадзеных крэдытах. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ўсе перавагі дзвюх краін закладзены ў дакументах, прынятых у Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе. Застаецца проста імі кіравацца, рэалізуючы дамоўленасці, якія ў іх прапісаны.

У той жа час, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з расійскага боку перыядычна можна пачуць папрокі ў адрас Беларусі. "Нас крыўдзіць вельмі, калі нам у Расіі нехта гаворыць, што мы ледзь ці не за іх кошт жывём, мы зноў чагосьці просім, вымольваем і гэтак далей. Нічога падобнага. Кіраўніцтва Расіі так не думае", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы не нахлебнікі. Падтрымліваючы нас, вы падтрымліваеце сябе, па-першае, а па-другое, адзінае, чаго мы хочам, - каб у нас былі аднолькавыя ўмовы для работы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, маючы на ўвазе фарміраванне адзіных рынкаў у ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі