Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2017, 14:25

Лукашэнка даў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір"

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 красавіка даў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У час адкрытай размовы галоўная ўвага была ўдзелена тэме інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Прэзідэнт падзяліўся сваім бачаннем далейшага развіцця інтэграцыйных структур.

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб стане і перспектывах беларуска-расійскіх адносін. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2017", вынікі нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу.

Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў на актуальныя пытанні аб забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне і барацьбе з тэрарызмам у свеце.

МТРК "Мір" створана ў 1992 годзе для асвятлення палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД, фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы і садзейнічання міжнароднаму абмену інфармацыяй. Сёння кампанія аб'ядноўвае тэлеканалы "Мір", "Мір 24", "Мір HD", радыё "Мір", інфармацыйны партал www.mir24.tv і шматфункцыянальную спадарожнікавую сістэму "Мір - Тэлепарт".

Тэлеканал "Мір" знаёміць гледачоў з сучасным жыццём і гісторыяй краін постсавецкай прасторы. Вяшчанне ажыццяўляецца кругласутачна на тэрыторыі 13 дзяржаў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Украіна, Латвія, Літва, Эстонія). Патэнцыяльная аўдыторыя - больш за 130 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі