Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 чэрвеня 2018, 17:03

Лукашэнка: даступнасць і якасць медпаслуг гарантаваны ўсім грамадзянам Беларусі

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даступнасць і якасць паслуг гарантаваны ўсім грамадзянам Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі работнікам аховы здароўя краіны з прафесійным святам, якое было агучана сёння намеснікам прэм'ер-міністра Васілём Жарко на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня медыцынскага работніка ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы знайшлі прызванне ў адной з самых важных, адказных і паважаных прафесій, выбраўшы высакародны шлях - дапамагаць людзям, штодзённа змагацца за здароўе і жыцці пацыентаў, праяўляць цярплівасць і міласэрнасць у адносінах да кожнага. На клопат аб чалавеку нацэлена і сістэма аховы здароўя Беларусі. Даступнасць і якасць паслуг, выкарыстанне ў дыягностыцы і лячэнні найноўшых тэхналогій гарантаваны ўсім грамадзянам нашай краіны", - падкрэслена ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што многія дасягненні айчыннай медыцыны атрымалі міжнароднае прызнанне. Назапашаны вопыт, высокае майстэрства і адданасць справе спецыялістаў галіны зрабілі беларускія клінікі і цэнтры прывабнымі для замежных гасцей.

"Дзякую за працу ўрачам і вучоным, правізарам і фармацэўтам, фельчарам, медыцынскім сёстрам і прадстаўнікам малодшага медыцынскага персаналу - усім, хто застаецца верным абавязку, шчыра служыць людзям і дзяржаве", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі