Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 снежня 2017, 17:37

Лукашэнка даручыў вывучыць сітуацыю ў будгаліне

21 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць сітуацыю ў будаўнічай галіне. Аб гэтым стала вядома па выніках нарады, на якой разглядаўся шэраг праектаў прававых актаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю і Адміністрацыі Прэзідэнта паглядзець на сітуацыю ў галіне ў цэлым, паколькі да яе работы ёсць шмат нараканняў. Для гэтага будзе створана спецыяльная група.

Было адзначана, што далёка не ўсе арганізацыі загружаны на поўную моц. Неабходна прааналізаваць і эфектыўнасць работы кіраўнікоў і топ-менеджараў прадпрыемстваў будаўнічай галіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі