Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка даручыў выпрацаваць комплексную сістэму матывацыі навуковай дзейнасці з улікам сітуацыі ў эканоміцы

Прэзідэнт 13.12.2017 | 15:46
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 снежня, Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе II З'езда вучоных даручыў на працягу першага паўгоддзя 2018 года выпрацаваць комплексную сістэму матывацыі навуковай і педагагічнай дзейнасці з улікам рэальнай сітуацыі ў эканоміцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы даў, выслухаўшы выступленне рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзіміра Шымава. Кіраўнік ВНУ прапанаваў выпрацаваць дакладны алгарытм, увязаўшы зарплату прафесарска-выкладчыцкага складу з сітуацыяй у эканоміцы краіны.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Уладзімір Шымаў працаваў раней міністрам эканомікі, добра валодае гэтымі пытаннямі, таму няхай у ВНУ і прапрацуюць гэта пытанне.

Уладзімір Шымаў у сваім выступленні звярнуў увагу на важнасць развіцця ўніверсітэцкай навукі, забеспячэння кадравага патэнцыялу вышэйшай школы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.