Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 18:42

Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць стратэгію больш актыўнага выкарыстання нетраў

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць стратэгію больш актыўнага выкарыстання нетраў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка лічыць мэтазгодным вярнуцца да пытання пра больш актыўнае выкарыстанне нетраў. "Чакаю комплекснай стратэгіі ўрада ў гэтай сферы, - сказаў Прэзідэнт. - Пакладзіце на стол план распрацовак найноўшых карысных выкапняў у Беларусі. Ніхто не сказаў, што іх няма, значыць, шукайце".

"У краіне ёсць магутны комплекс па разведцы нетраў, набыты багаты вопыт геолагаразведкі, асваення радовішчаў. Як выкарыстоўваць гэты патэнцыял на знешніх рынках, павінна быць адлюстравана ў стратэгіі", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, важныя стратэгічныя задачы стаяць у сферы транспарту па развіцці транспартнай і лагістычнай інфраструктуры. Трэба павялічыць скорасць чыгуначных перавозак, палепшыць камунікацыі з бліжэйшымі партамі, стварыць аўтаматызаваныя склады і перавалачныя пункты.

"Гэта неабходна для наладжвання аператыўных і гібкіх кааперацыйных паставак з міжнароднымі кампаніямі, змяншэння запасаў матэрыялаў і камплектуючых на саміх прадпрыемствах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі