Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2017, 15:13

Лукашэнка даручыў ураду і Нацбанку вырашыць грашовыя пытанні пры забеспячэнні сельгасработ

2 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Нацбанку вырашыць грашовыя пытанні пры забеспячэнні сельгасработ. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца вырашэння пытанняў грашовых, галавой адказвае Калаур, разам з ім - Кабякоў. Тое ж падлягае запісу ў пратакол (даручэнняў па выніках нарады. - Заўвага БЕЛТА). Усе фінансавыя пытанні з улікам, вядома, магчымасці губерняў, павінны быць зняты", - заявіў Прэзідэнт.

"Вы майце на ўвазе, што цяпер усе пойдуць з партфелямі прасіць грошай. Таму трэба разабрацца. Там, дзе катастрафічная сітуацыя, трэба дапамагчы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

У дакладзе старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса была, у прыватнасці, агучана просьба да ўрада і Прэзідэнта разгледзець магчымасць пастаўкі калійных угнаенняў з адтэрміноўкай плацяжу да студзеня 2018 года. Ёсць пытанні і з фінансаваннем закупкі паліва пад азімую сяўбу, закупкі фосфарных угнаенняў.

"Што датычыцца ўзнятых пытанняў па калійных угнаеннях: я згодны. Трэба паставіць задачу "Беларуськалію", каб вырабілі патрэбную колькасць калійных угнаенняў і паставілі вёсцы пад гарантыі зноў жа губернатара з аплатай да 1 студзеня", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі