Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2016, 12:09

Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў

19 кастрычніка, Баранавіцкі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў у Беларусі неабходна ўдасканальваць. Такое даручэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў у час праверкі ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага складу Узброеных Сіл на 230-м агульнавайсковым Абуз-Лясноўскім палігоне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не стану аспрэчваць, што гэта сістэма існуе, але тое, што мы яе даўно не ўзварушвалі і не прыстасавалі да сучаснай вайны, гэта факт. Ёсць у нас праблемы і з тэрмінамі навучання, з праграмамі і выкладчыкамі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Трэба браць выкладчыкамі падрыхтаваных людзей з часцей, каб яны маглі вучыць гэтаму, што трэба на вайне".

Прэзідэнт падкрэсліў, што падрыхтоўку ваенных кадраў трэба пастаянна прыстасоўваць да сучасных рэалій. Гэта датычыцца не толькі ваенных і ваенізаваных вышэйшых навучальных устаноў, але і ваенных факультэтаў у грамадзянскіх ВНУ. "Трэба ў дзяржсакратарыяце стварыць групу спецыялістаў і ўсё прааналізаваць, вычысціць з праграм непатрэбнае, зрабіць адэкватнымі тэрміны навучання, паглядзець на завочную форму навучання: ці патрэбна яна нам. Афіцэры яе крытыкуюць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што мае патрэбу ў дапрацоўцы і сістэма праверкі ўзроўню падрыхтоўкі афіцэраў. "Самае страшнае - гэта фармалізм, не паўтарыць бы нам тое, што было ў савецкія часы, - сказаў Прэзідэнт. - Рабіце так, каб афіцэра можна было праверыць. Я не гавару, што яны павінны быць у вас вундэркіндамі, але я сам бегаў, падцягваўся і займаўся з салдатамі. Таму ведаю, якім павінен быць афіцэр. Зрабіце яго такім".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Калі мы самі сябе будзем уводзіць у зман, гэта недапушчальна. Мы не тая краіна, дзе можна на нешта махнуць рукой, падняць верталёт, паказаць агонь - гэта зусім не галоўнае. Галоўнае, каб афіцэр мог навучыць свайго падначаленага".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі