Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 жніўня 2017, 11:39

Лукашэнка даручыў у 2018 годзе падцягнуць прадпрыемствы з нізкай зарплатай да ўзроўню Br1 тыс.

11 жніўня, Брэст /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прадпрыемствы з нізкай заработнай платай неабходна ў 2018 годзе падцягнуць да ўзроўню Br1 тыс. Такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы Br1 тыс. будзем мець, але гэта будзе сярэдняя зарплата. Ёсць прадпрыемствы, якія гэту сярэднюю зарплату цягнуць уверх, гэта добра. Але палавіна, можа, крыху менш прадпрыемстваў, дзе мы недацягваем да гэтага ўзроўню, і наогул там зарплата невялікая. За 2018-2019 гады, асабліва за 2018 год, мы бяромся за тыя прадпрыемствы, на якіх мала зарабляюць, каб іх падцягнуць да Br1 тыс.", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, калі гэта даручэнне будзе выканана, сярэдняя зарплата па краіне можа дасягнуць Br1,5 тыс.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што сярэдні ўзровень заработнай платы ў памеры Br1 тыс. да канца бягучага года неабходна замацаваць, каб у пачатку 2018 года не атрымаць яго зніжэння. "Трэба стабільна выходзіць на сярэднюю зарплату (Br1 тыс. - Заўвага БЕЛТА), і ў 2018 годзе самую нізкую падцягваць да ўзроўню сярэдняй", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

Як запэўніў кіраўніка дзяржавы старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, Брэст да канца 2017 года стабільна выйдзе на сярэднюю зарплату Br1 тыс.-0-

Лукашэнка: нельга ствараць клас беспрацоўныхЛукашэнка: нельга ствараць клас беспрацоўных
"Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных. Калі мы іх не станем прыцягваць да грамадска карыснай працы, як раней гаварылі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусціць нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Людзей крыўдзіць не трэба" - Лукашэнка аб зносе жылля пры будаўніцтве Заходняга абходу Брэста"Людзей крыўдзіць не трэба" - Лукашэнка аб зносе жылля пры будаўніцтве Заходняга абходу Брэста
Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі, што пры будаўніцтве Заходняга абходу Брэста спатрэбіцца знесці жылыя дамы. Аднак гэты аспект будзе мінімізаваны. Грамадзянам прапануюць камфортнае жыллё недалёка ад месца іх цяперашняга пражывання.

Лукашэнка запатрабаваў прывесці ў парадак аэрапорт БрэстЛукашэнка запатрабаваў прывесці ў парадак аэрапорт Брэст
"Што неабходна зрабіць: трэба лішняе ўсё, што тут ёсць, зямельныя плошчы, аддаць па прызначэнні. Мы па савецкіх мерках адцялі 0,5 тыс. га зямлі. Не даглядаеш аэрапорт - гэта дрэнна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да губернатара Брэсцкай вобласці Анатоля Ліса.

Прэзідэнту далажылі аб будаўніцтве аб'ектаў да 1000-годдзя БрэстаПрэзідэнту далажылі аб будаўніцтве аб
Будаўніцтва аб'ектаў, якія ўзводзяцца ў Брэсце да святкавання 1000-годдзя горада, плануецца завяршыць не пазней за верасень 2019 года.

Лукашэнка: Беларусь атрымлівае салідную аддачу ад укладзеных у мадэрнізацыю перапрацоўкі сродкаўЛукашэнка: Беларусь атрымлівае салідную аддачу ад укладзеных у мадэрнізацыю перапрацоўкі сродкаў
"Уклаўшы значныя сродкі ў мадэрнізацыю перапрацоўчай прамысловасці, мы сталі атрымліваць ад гэтага салідную аддачу. У гэтым сегменце эканомікі з'явілася шмат кампаній з сучасным тэхналагічным укладам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

nnaa6

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі