Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2017, 15:10

Лукашэнка даручыў распрацаваць выразную сістэму аплаты працы кіраўнікоў банкаў у Беларусі

16 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы сёння даклад па асобных пытаннях крэдытна-фінансавых арганізацый, даручыў распрацаваць выразную сістэму аплаты працы кіраўнікоў банкаў у краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады адзначалася, што заработная плата топ-менеджараў асобных банкаў у Беларусі проста зашкальвае. Яны атрымліваюць у разы больш нават за членаў урада, не гаворачы аб радавых работніках розных сфер. Тут розніца ў лічбах можа быць у сотні разоў.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка задаў простае і канкрэтнае пытанне ўдзельнікам нарады: які з кіраўнікоў банкаў у Беларусі працуе больш за старшыню праўлення Нацыянальнага банка або прэм'ер-міністра краіны. "Не думаю, што кіраўнік канкрэтнага прыватнага або дзяржбанка працуе больш і якасней, чым старшыня Нацыянальнага банка. Калі так, тады трэба Прэзідэнту задумацца. Але пакуль я бачу, што гэта не так", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Прэзідэнт згадзіўся, што калі банк выконвае ўсе крытэрыі, то яго кіраўніцтва трэба заахвочваць. Ён даручыў Нацыянальнаму банку яшчэ раз паглядзець на існуючыя крытэрыі і, калі ёсць такая неабходнасць, зрабіць больш строгімі некаторыя з іх.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што для крэдытна-фінансавых арганізацый галоўнае - прыбытак. Але ж банкі, нават замежныя, вядуць дзейнасць унутры краіны і зарабляюць за кошт яе грамадзян і прадпрыемстваў, у тым ліку выдаючы нятанныя крэдыты.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад урада і перш за ўсё ад Нацбанка распрацаваць выразную сістэму аплаты працы кіраўнікоў банкаў. Яна, падкрэсліў Прэзідэнт, павінна быць справядлівай і працаваць па-чалавечы. Прэзідэнт папярэдзіў аб адказнасці за вынік і выкананне яго даручэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі